Магерынi: ЕС хоча паляпшаць адносіны з Беларуссю

1057663422Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерынi заявіла 9 верасня, што адносіны Еўрасаюза з Беларуссю маюць патрэбу ў паляпшэнні і Еўропа мае намер рухацца ў гэтым кірунку. Пра гэта Федэрыка Магерынi сказала ў выступе на пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу, якi транслявалі ў інтэрнэце.

Еўрасаюзу патрэбна доўгатэрміновая палітыка ў дачыненні да Беларусі, лічыць Магерынi, перадае РІА Навіны.

Аднак яна адзначыла, што перазагрузка адносінаў Беларусі і ЕС і прыпыненне санкцый залежаць ад ацэнкі выбараў беларускага прэзідэнта, якія пройдуць 11 кастрычніка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі