У Магілёве тралейбус збіў слуп

ДТПУ Магілёве тралейбус раніцай 9 верасня на скрыжаванні выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў бетонны слуп. У выніку ліхтарны слуп паваліўся на газон ў некалькіх метрах ад прыпынку. На шчасце, ніхто з пешаходаў не пацярпеў.

Ніхто з тых, хто быў у тралейбусе, таксама не быў шпіталізаваны. Пра гэта паведамілі ў ДАІ Магілёўскай вобласці, перадае onliner.by.

Па словах відавочцаў, жанчыне-кандуктару медыкі хуткай дапамогі накладвалі шыну на нагу.

Ідзе праверка, высвятляюцца абставіны здарэння, характар ​​траўмаў у людзей, паведамілі ў ДАІ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі