Аль-Каіда прапануе ІД разам ваяваць супраць “крыжакаў”

аль-каидаЛідар “Аль-Каіды” Айман аз-Завахіры ў распаўсюджанай у інтэрнэце заяве назваў прэтэнзіі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» на стварэнне ўласнага халіфата нелегітымнымі. Але ён таксама заявіў, што прыхільнікі “Аль-Каіды” гатовыя ваяваць супраць заходняй кааліцыі ў Сірыі і Іраку разам з “Ісламскай дзяржавай”, перадае Reuters.

Лідар Аль-Каіды заявіў, што “Ісламская дзяржава” зрабіла вялікія памылкі, але ён гатовы з імі супрацоўнічаць “для забойства крыжакоў, няверных і шыітаў”.

Як вядома, заходнія краіны і частка краін Персідскага заліва ўтварылі міжнародную кааліцыю для барацьбы з тэрарыстамі “Ісламскай дзяржавы”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі