Апазіцыя арганізуе сваю сістэму назірання за выбарамі

оппозицияТыя апазіцыйныя палітыкі, якія не ўдзельнічаюць у цяперашняй выбарчай кампаніі, назвалі першы этап выбарчай кампаніі фарсам, а таксама запатрабавалі справядлівых і свабодных выбараў.

Падчас круглага стала, які адбыўся ў сядзібе АГП, палітыкі ад апазіцыі зацвердзілі тэкст заявы апазіцыйных сіл. У дакуменце яны выказалі сваё стаўленне да выбараў прэзідэнта, якія адбудуцца 11 кастрычніка 2015 года, паведамляе «Радыё Свабода». 

Так, першы этап выбараў у Беларусі прадстаўнікі апазыцыйных сілаў назвалі фальшывай імітацыяй.

Акрамя таго, удзельнікі круглага стала заявілі аб сваім няўдзеле ў «выбарчым фарсе», спаслаўшыся на артыкул 65 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паводле якога кожны мае права вырашаць, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах.

Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы дамовіліся арганізаваць сумесную сістэму назірання за выбарамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі