Апублікаваная праграма Нацыянальнай пілігрымкі сем’яў

оупенАпублікаваная праграма IX Нацыянальнай пілігрымкі сем’яў да Маці Божай Нястомнай Дапамогі, якая адбудзецца 12 верасня ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў гродзенскім мікрараёне Дзевятоўка па ініцыятыве Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

IX Нацыянальная пілігрымка сем’яў пройдзе пад дэвізам «Любоў – нашае пакліканне. Сям’я, якая жыве ў паўнаце» – пад такім жа дэвізам напрыканцы верасня адбудзецца Сусветная сустрэча сем’яў з удзелам Папы Францішка ў Філадэльфіі ў ЗША. Пабачыць праграму Нацыянальнай пілігрымкі сем’яў можна тут.

Таксама праграму сустрэчаў і мерапрыемстваў, якія будуць адбывацца цягам навучальнага года, прадставіла гродзенскае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі «OPEN», якое запрашае моладзь да актыўнага ўдзелу ў фармацыйных сустрэчах, якія рэгулярна праходзяць пры касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. Праграма сустрэчаў прадстаўлена тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі