Тэолаг з Мінска сустрэўся з вядомым біблеістам ў Лейпцыгу

РОгальскийСтаршыня Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла, сакратар Савета Інстытута тэалогіі БДУ праваслаўны святар Святаслаў Рагальскі 8-9 верасня наведваў нямецкі Лейпцыг, дзе сустрэўся са старшынёй Усходнееўрапейскай камісіі Міжнароднага таварыства даследчыкаў Новага Запавету (EELC SNTS), прафесарам універсітэта імя Фрыдрыха Шылера ў Йене доктарам Карлам-Вільгельмам Нібуром.

Тэмай сустрэчы стаў завяршальны этап публікацыі рускамоўнай версіі зборніка матэрыялаў V Усходнееўрапейскага сімпозіума даследчыкаў Новага Запавету, які праходзіў у Мінску ў 2010 годзе, а таксама перспектывы супрацоўніцтва паміж Інстытутам тэалогіі БДУ і тэалагічным факультэтам Йенскага універсітэта, пагадненне пра якое было падпісанае ў жніўні 2011 года, паведамляе church.by.

Таксама была абмеркаваная праграма падрыхтоўкі і меркаваны склад удзельнікаў VII Усходнееўрапейскага сімпозіума даследчыкаў Новага Запавету, які пройдзе ў наступным годзе ў Маскве.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі