У Калодзішчах прайшоў семінар-малітва аб Божым стварэнні

семинарУ Калодзішчах ў Праваслаўным доме «Кінонія» 5-6 верасня па ініцыятыве Сінадальнага аддзела БПЦ па справах моладзі прайшоў семінар «Дзень малітвы аб Божым стварэнні». У цэнтры семінара былі пошукі шляхоў ўдзелу хрысціянаў у пераадоленні экалагічнага крызісу.

У першы дзень семінара яго ўдзельнікі ўзялі ўдзел у дыскусіі аб актывізацыі прыродаахоўнай дзейнасці хрысціянаў, маліліся аб Божым стварэнні на вячэрні, адслужанай пратаіерэем Іаанам Задарожыным, вучыліся будаваць домікі для кажаноў і слухалі лекцыю пра іх навуковага супрацоўніка Нацыянальнай акадэміі навук Аляксея Шпака. Ноччу адбылася Боская літургія, якую здзейсніў пратаіерэй Аляксандр Ледаховіч, кіраўнік Клуба праваслаўных следапытаў пры Петра-Паўлаўскім саборы, паведамляе church.by.

У другі дзень семінара адзін з кіраўнікоў Цэнтра экалагічных рашэнняў Сяргей Юшкевіч распавёў аб экалагічных мерапрыемствах, якія можна на працягу года праводзіць на прыходзе. Таксама былі прадстаўленыя адукацыйныя праекты Цэнтра экалагічных рашэнняў і «Аховы птушак Бацькаўшчыны» (АПБ), у т. л. план заняткаў школы «Экастарт».

Практычнай бокам Дня малітвы аб Божым стварэнні стала ўборка смецця ў ваколіцах, малітоўнай – чытанне паэтычнага акафіста «Дзякуй Богу за ўсё».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі