У магчымасцях каталікоў Еўропы – прыняць паўмільёны ўцекачоў

беженцыКаталіцкія парафіі Еўропы ў выпадку, калі яны адгукнуцца на заклік Папы Францыска прыняць і падтрымаць уцекачоў з краінаў, дзе ідуць вайны, здольныя прыняць да паўмільёна ўцекачоў. Такія лічбы апублікавалі эксперты 7 верасня ў чаканні рэакцыі каталіцкай грамадскасці на заклік пантыфіка да міласэрнасці.

Сёння ў Еўропе 122 тысячы каталіцкіх парафіяў і, калі кожная з іх прыме сям’ю ўцекачоў з чатырох чалавек, то агульная колькасць тых, хто атрымае прытулак, апынецца блізкім да 500 тысячаў чалавек, паведамляе washingtonpost.com.

Тым не меней, праблему ўцекачоў немагчыма вырашыць сіламі толькі каталіцкіх парафіяў. Да прыкладу, у Германіі іх налічваецца 12 тысячаў і ў сярэднім яны могуць даць прытулак прыкладна 30 тысячам маючых патрэбу, аднак чакаецца, што да канца года Германія атрымае каля 800 тысячаў просьбаў аб прадастаўленні прытулку.

Сённяшні міграцыйны крызіс – найбуйнейшы з часоў Другой сусветнай вайны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі