У Нігерыі выкрадзены святар, на Маўрыкіі апаганеныя культавыя пабудовы

НигерияУ Нігерыі на паўднёвым усходзе краіны 7 верасня па дарозе са сталіцы — Абуджа ў горад Анітша быў выкрадзены каталіцкі святар а. Габрыэль Аёка. Невядомыя ўзброеныя людзі спынілі аўтамабіль святара і вымусілі ісці за імі. Машына была знойдзеная на наступны дзень.

Спробы выявіць месца, дзе злачынцы хаваюць выкрадзенага, пакуль не ўвянчаліся поспехам. Адзін са сваякоў паведаміў, што з ім звязаліся выкрадальнікі і пацвердзілі, што святар знаходзіцца ў іх у руках. Верагодна, мэтай выкрадальнікаў з’яўляецца выкуп. Па гэтай прычыне з пачатку года ў Нігерыі ўжо былі выкрадзеныя 4 каталіцкія святары, паведамляе sedmitza.ru.

На востраве Маўрыкій у Індыйскім акіяне напярэдадні ўрачыстасцяў 8 верасня з нагоды 170-гадовага юбілею прыбыцця на выспу першых каталіцкіх місіянерак, якія суправаджаліся пышнымі вулічнымі святкаваннямі з урачыстым шэсцем па вуліцах сталіцы і святочным сходам са спектаклем, адбыўся інцыдэнт — невядомымі быў апаганены тамільская храм на поўдні Маўрыкія.

Паліцыя арыштавала двух падазраваных, а таксама ўзмацніла меры бяспекі, паколькі ў адказ былі апаганеныя чатыры мячэці і два хрысціянскія малітоўныя дамы. Для грамадскасці Маўрыкія гэта з’явілася выклікам, бо раней у краіне не ўзнікалі супярэчнасці на рэлігійнай глебе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі