Бабруйскі прыход удзельнічае ў праекце «Шырокі фармат» для сляпых і са слабым зрокам

слепыеДухавенства і вернікі Бабруйскага праваслаўнага Іверскага храма падтрымалі пачынанне Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна па рэалізацыі праекта «Шырокі фармат», задача якога – стварэнне культурнага відэасяродка для невідушчых і слабавідушчых.

Спонсарамі праекта выступіў расійскі Фонд падтрымкі гуманітарных і асветніцкіх ініцыятываў «Соработничество». У межах праекта ў верасні-лістападзе для работнікаў культуры Магілёўшчыны пройдзе серыя трэнінгаў па навучанні данясенню візуальнай інфармацыі невідушчым і людзям са слабым зрокам. Падаць заяўкі на ўдзел у семінарах можна, звязаўшыся з арганізатарамі па тэлефонах, прадстаўленых тут.

Гродзенскі дабрачынны каталіцкі валанцёрскі рух «Карытас-Гродна» запрашае да ўдзелу новых чальцоў – маладых юнакоў і дзяўчат. Магчымы тры формы ўдзелу ў праектах “Карытас” – штотыднёвы ўдзел у праектах, удзел у дабрачынных акцыях і выставах, дапамога таварыству вырабленнем рэчаў ручной працы, рассылкай інфармацыі і г.д. Звязацца з арганізатарамі «Карытас» можна праз кантакты, пададзеныя тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі