Біскуп Касабуцкі ў Волме павіншаваў з днём народзінаў святара-аднакурсніка

верхнедвинскКаталікі з парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Волме пад Дзяржынскам 10 верасня прывіталі ў сваім касцёле дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага. Нагодай для візіта герарха стаў дзень народзінаў пробашча парафіі кс. Валянціна Станкевіча.

За Святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Касабуцкі, таксама маліліся вернікі з парафіяў, у якіх кс. Станкевіч працаваў раней, а таксама святары – яго былыя аднакурснікі па Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. У гаміліі герарх аналізаваў атмасферу старажытнага Рыма, калі не помста і злосць, а жыццё ў даверы і любові паміж людзьмі сталася магутнай сілай хрысціянства, паведамляе catholic.by.

У Верхнядзвінску 6 верасня ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі падчас парафіяльнага свята, якое ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, вернікі развіталіся з манаскім ордэнам капуцынаў, які на працягу амаль трыццаці гадоў вёў плённую працу па адраджэнні веры ў гэтым рэгіёне, а таксама віталі новага пробашча парафіі – кс. Аляксандра Грыцкевіча. Святара прывіталі таксама прадстаўнікі гарадскіх уладаў, касцёльная моладзь падрыхтавала невялікі канцэрт і чаяванне с прысмакамі са збожжа новага ўраджаю, паведамляе catholicnews.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі