Брэсцкія мытнікі затрымалі кантрабандыста са старадаўняй іконай

макранаБрэсцкія мытнікі затрымалі кантрабандыста, які спрабаваў завезці на тэрыторыю Беларусі старадаўнюю ікону

У прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта растлумачылі, што ў пункце пропуску «Макраны» мытнікі прадухілілі спробу незаконна ўвезці ў Беларусь ікону ХIХ стагоддзя.

Старажытная ікона памерам 30х27 см належала грамадзяніну Украіны, які кіраваў мікрааўтобусам «Фольксваген». Транспартны сродак быў накіраваны на ўезд у Беларусь. Абраз быў схаваны ад мытнага кантролю ў тэчцы-хуткасшывальніцы.

Канфіскаваная ікона – культурная каштоўнасць. Твор мастацтва да рашэння суда канфіскаваны. У дачыненні да яго ўладальніка быў пачаты адміністрацыйны працэс.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі