Магілёвец ў сацсетцы распаўсюджваў парнаграфічныя матэрыялы: яму пагражае да 8 гадоў

уголовное делоРаспачата крымінальная справа ў дачыненні да 25-гадовага магілёўца, які ў сацсетцы  “Вконтакте” распаўсюджваў парнаграфічныя матэрыялы. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Старонка маладога чалавека была зарэгістравана пад псеўданімам і доступ да яе быў уладальнікам не абмежаваны, перадае БЕЛТА. Для супрацоўнікаў міліцыі не склала працы высветліць яго асобу.

Як устаноўлена, ён з мая 2013 па снежань 2014 размяшчаў, распаўсюджваў і рэкламаваў парнаграфічныя матэрыялы.
Справа ўзбуджаная па ч. 2 арт. 343 КК (Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выкарыстаннем глабальнай камп’ютэрнай сеткі Інтэрнэт).

Па заканадаўстве, размяшчэнне парнаграфічных матэрыялаў на вэб-старонках карыстальнікаў інтэрнэту можа каштаваць ім пазбаўлення волі на тэрмін да васьмі гадоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі