Ноччу 12 верасня ў Беларусі магчымыя збоі па пластыкавых картках

карточкіУ Беларусі ноччу 12 верасня ў магчымыя збоі ў працы пластыкавых картак.

Як паведамілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры, 12 жніўня з 2.00 да 3.00 будуць праводзіць работы па мадэрнізацыі сеткавай інфраструктуры прадпрыемства і магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, а таксама ў сетцы арганізацыі гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў.

Цэнтр займаецца інфармацыйна-тэхналагічным забеспячэннем безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх картак сістэмы БелКарт, міжнародных сістэм VISA і MasterCard, якія дзейнічаюць у Беларусі. Паслугамі цэнтра карыстаюцца каля 20 банкаў, у тым ліку Беларусбанк, БПС-Сбербанк, Прыорбанк і іншыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі