У Баравусе пад Наваполацкам пройдзе хросны ход

БоровухаУ пасёлку Баравуха пад Наваполацкам 13 верасня пройдзе хросны ход праваслаўных вернікаў з абразом Божай Маці «Аўгустоўская Перамога», які пачнецца ад храма велікамучаніка Георгія Пераможцы пасля Боскай літургіі ў 7.45.

Рух хроснага ходу пачнецца ў 10.00 ад храма па чатырох цэнтральных вуліцах пасёлка, пасля чаго вернікі вернуцца да храма. Ля мемарыяльнага комплексу «Зорка» ў памяць дэсантнікаў мясцовага гарнізона, якія загінулі на розных войнах, будзе здзейсненая памінальная літыя, паведамляе eparhia992.by.

Царкоўны дзень памяці абраза Божай Маці «Аўгустоўская Перамога» усталяваны 14 верасня. Духоўнае свята прысвечанае 101-годдзю цудоўнай з’явы Прасвятой Багародзіцы рускім войскам ў 1914 годзе на паўночна-заходнім фронце, незадоўга да перамогі ў Аўгустоўскім бітве, у раёне горада Аўгустова пад Сувалкамі. Вобраз Багародзіцы «Аўгустоўская Перамога» з’явіўся ў Баравусе ў 2013 годзе. Ён быў напісаны ў іканапіснай майстэрні полпцкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра на ахвяраванні мясцовых жыхароў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі