У Дзень Мінска да месца святкавання не пусцяць п’яных і веласіпедыстаў

05f2f004ba1412 -13 верасня Мінск святкуе Дзень горада. Асноўныя мерапрыемствы пройдуць 12 верасня ў цэнтры – на праспекце Пераможцаў ад плошчы Свабоды да Парку Перамогі, каля Храма-помніка Усіх Святых і на Кастрычніцкай плошчы.

ГУУС Мінгарвыканкама паведамляе, што для бяспекі асноўныя месцы мерапрыемстваў абгародзяць і прапускаць людзей будуць праз кантрольна-прапускныя пункты з абавязковым даглядам.

Для бяспекі ў пунктах пропуску будуць весці відэадакументаванне, а таксама – відэаназіранне непасрэдна ў месцах святочных мерапрыемстваў.

Да месцаў святкавання не пусцяць п’яных, людзей з роварамі і хатнімі жывёламі.

ГУУС Мінгарвыканкама просіць мінчан і гасцей горада з разуменнем паставіцца да мер па забеспячэнні бяспекі і грамадскага парадку і выконваць правілы бяспечных паводзін у месцах мерапрыемстваў і на прылеглых тэрыторыях.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі