У Мінску ў нелегальных інтэрнэт-гандляроў канфіскавалі буйныя партыі алкаголю і тытуню

алкогольУ Мінску ў нелегальных інтэрнэт-гандляроў канфіскавалі буйныя партыі алкаголю і тытунёвых вырабаў, паведамілі ў інспекцыі МПЗ па Мінску. Па выніках праверкі індывідуальнага прадпрымальніка, які гандляваў праз інтэрнэт алкагольнымі напоямі без дзяржрэгістрацыі, арыштаваныя алкагольныя напоі вытворчасці Расіі у колькасці 640 літраў на 44 млн рублёў, перадае БелТА.

Пасля праверкі ІП, які прадаваў праз інтэрнэт тытунёвыя вырабы без спецыяльнага дазволу (таксама ня былі маркіраваныя акцызнымі маркамі Беларусі) арыштаваны тытунь для кальяна ў колькасці 52,7 тыс. штук на агульную суму 44,8 млн рублёў.

Яшчэ адзін ІП гандляваў каньяком без дзяржаўнай рэгістрацыі праз інтэрнэт. Па выніках праверкі арыштавана 108 літраў каньяку расійскай вытворчасці на  7,4 млн рублёў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі