У Слоніме невядомы ноччу падпаліў краму

огоньУ Слоніме ноччу 13 верасня гарэў харчовы магазін па вуліцы Шашэйнай, які падпаліў невядомы. Пра гэта паведамілі ў Гродзенскім АУМНС.

Калі на месца прыбылі пажарныя, гарэлi ўваходныя дзверы крамы. Пажар быў аператыўна ліквідаваны. Людзі не пацярпелі, тавар у краме не пашкоджаны.

Прычына пажару высвятляецца, разглядаецца версія аб падпале.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі