У Віцебску пры пажары ў шматпавярхоўцы загінула 7-гадовая дзяўчынка
У Віцебску каля сямі раніцы 13 верасня сямігадовая дзяўчынка загінула пры пажары ў шматпавярхоўцы. Пра гэта паведамілі ў МНС Беларусі. Пажар адбыўся ў кватэры на пятым паверсе дома па праспекце Будаўнікоў. Ўнутры былі 26-гадовыя бацькі з двума дзецьмі і мужчына, што быў у iх у гасцях.
Сямігадовая дзяўчынка спала ў дзіцячай – наверсе двух’яруснага ложка, асобна ад бацькоў і чатырохгадовага брата, які спаў у пакоі з імі.
Муж і жонка прачнуліся ад крыкаў дачкі, усе пакоі былі моцна задымленыя. Забраўшы сына, яны пакінулі кватэру. Вярнуцца за дачкой у кватэру бацькі ўжо не змаглі – з-за адкрытага агню, шчыльнага задымлення і высокай тэмпературы.
Знаёмы гаспадароў выйшаў самастойна.
Прычына пажару высвятляецца, як мяркуецца, агонь паўстаў у дзіцячым пакоі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)