Вернікаў поўнаевангельскіх і каталіцкай цэркваў запрашаюць да духоўных заняткаў

духомТрадыцыйная штогадовая канферэнцыя поўнаевангельскіх цэркваў «Духам успалымняйцеся, Госпаду служыце!” пройдзе ў Мінску 25-26 верасня.

Праграма канферэнцыі прадстаўленая тут.

Таксама пачынае працу гадавы аднаўленчы курс Біблейскай школы “Ісус вылечвае і аднаўляе”, праграма якога разлічаная на кастрычнік-май. Навучанне ў школе праходзіць па праграме “Мадэлі 7 крокаў”, якія вядуць асобу да духоўнага ацалення і аднаўлення. Набор студэнтаў ажыццяўляецца да 2 кастрычніка, умовы прыёму, а таксама месца і працоўны графік заняткаў пазначаны тут.

У Баранавічах для каталікоў з 28 снежня па 5 студзеня адбудуцца васьмідзённыя індывідуальныя iгнацыянскiя рэкалекцыi на падставе духоўных практыкаванняў святога Iгнацыя Лаёлы, заснавальніка Ордэна езуітаў). Каардынаты для запісу на рэкалекцыі прадстаўленыя тут.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі