Арганізатары няспыннай малітвы за Беларусь шукаюць адважных

малітваУ няспыннай малітве за Беларусь засталося шэсць начных і ранішніх гадзін. За пяць месяцаў, якія трывае малітва, хтосьці дадаўся (пераважна на дзень і вечар), а хтосьці здаўся (пераважна ўначы і ранкам). У выніку атрымалася шэсць разрываў: панядзелак 04:00-05:00, аўторак 02:00-03:00, 04:00-05:00, чацвер 02:00-03:00, пятніца 01:00-02:00, нядзеля 04:00-05:00.

“Просім адважных стаць у праломе за Беларусь”, – заклікаюць арганізатары. Звязацца з імі можна па тэлефоне (8029) 593 71 60 (Воля).

Няспынная малітва за Беларусь пачалася 12 красавіка. 168 чалавек моляцца, выбіраючы сабе адну са 168 гадзінаў тыдня. Моліцца хто як можа і там, дзе ён ёсць. Атрымліваецца непарыўная кругласуткавая эстафета.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі