Сіўчык вярнуўся ў Беларусь

сивчикРаніцай 15 верасня ў Беларусь з Кіева вярнуўся лідэр руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, які пяць гадоў быў у палітычнай эміграцыі. Пра гэта паведамляе ў Твітэр «Радыё Свабода».

Вячаслава Сіўчыка на вакзале сустрэлі жонка, маці і сябры. Ён заявіў, што не пакіне палітычнай дзейнасці і 17 верасня правядзе вулічную акцыю.

Сваё рашэнне вярнуцца палітык звязаў з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. На яго думку, апазіцыя павінна выкарыстоўваць змяненне сітуацыі ў сувязі з расійскай агрэсіяй у дачыненні да Украіны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі