Біскуп Кашкевіч падчас Адпусту ў Гродне: Крыж – знак надзеі і збаўлення

гроднаГродзенскія каталікі з парафіі Адшукання Святога Крыжа 14 верасня з нагоды аднайменнага свята перажывалі адпустовую ўрачыстасць разам з біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам, які ў гэты дзень узначаліў Святую Імшу ў пабернардынскім касцёле.

Ушанаваць парафіяльную святыню, – вялікі крыж, змешчаны ў галоўным алтары касцёла, – прыйшлі шматлікія вернікі з іншых парафіяў горада. Звяртаючыся да вернікаў з гаміліяй у дзень парафіяльнага адпусту, біскуп Кашкевіч казаў пра сэнс крыжа як знака надзеі і збаўлення, заахвочваючы вернікаў мець у сабе дастаткова адвагі, каб стаць пры крыжы Збаўцы і застацца верным вучнем Хрыста, паведамляе catholic.by.

У гэты ж дзень дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўзначаліў Святую Імшу і ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў мінскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Кальварскім касцёле. Падчас Імшы сакрамэнт канфірмацыі прынялі 15 чалавек.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі