Епіскап Антоній узяў удзел у святах на Салігоршчыне
Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній 14 верасня, у дзень памяці прапачэснага Сімяёна Стоўпніка, узначаліў Боскую літургію ў аднайменным храме ў вёсцы Барок пад Салігорскам.
Па заканчэнні літургіі ўладыка Антоній, супрацоўнікі Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, а таксама настаяцель храма, кіраўнік епархіяльнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі пратаіерэй Георгій Пятроўскі, узначалілі хросны ход вакол храма, паведамляе sluck-eparchiya.by.
Напярэдадні ўладыка Антоній ўзяў удзел у моладзевым свяце з нагоды дня памяці святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх ў Салігорску. Арганізатарамі свята выступілі сябры моладзевага брацтва пры прыходзе кафедральнага сабора Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.
Святкаванні пачаліся Боскай літургіяй, якую ўзначаліў благачынны Салігорскай акругі пратаіерэй Мікалай Розаў. Па заканчэнні набажэнства святым на тэрыторыі храма пачаліся святочныя мерапрыемствы. Разам з прыхаджанамі і гасцямі свята епіскап Антоній, пратаіерэй Мікалай Розаў і кіраўнік брацтва Віктар Бровушкін паглядзелі спектаклі лялечнага тэатра «Батлейка», частаваліся гарбатай і хатняй выпечкай. Таксама адбыліся конкурсы па гульні ў дартс, маляванні крэйдай, спеву і дэкламацыі. Валанцёры брацтва рабілі дзецям фрызуры, вучылі вырабляць фігуркі з паветраных балонікаў, а таксама ўручалі гасцям паштоўкі ручной працы.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)