Мітрапаліт Кандрусевіч прапанаваў біскупам Еўропы праз два гады сустрэцца ў Мінску
У Іерусаліме 16 верасня завяршылася праца Пленарнай Асамблеі Рады Бiскупскiх Канферэнцый Еўропы, якая праходзіла на Святой Зямлі з 11 верасня з удзелам мітрапаліта Мінска-Магілёўскі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Напярэдадні ў каплiцы каталiцкага цэнтра Нотр-Дам у Іерусаліме адбылася лекцыя Лацiнскага Патрыярха Іерусаліма Фуада Туаля «Дасведчаннi хрысцiянаў на Блiзкiм Усходзе». Асаблiвую ўвагу Патрыярх звярнуў на праблему 47 хрысціянскіх школаў, якія таксама наведваюць дзеці з габрэяйскіх і мусульманскіх сем’яў, і якія падвяргаюцца ўціску з боку ўладаў Ізраіля, паведамляе catholic.by.
Таксама бiскупы Еўропы падзялiлiся досведам правядзення такіх форумаў i прынялі рашэнне аб правядзенні наступнай Пленарнай Асамблеі Рады Бiскупскiх Канферэнцый Еўропы ў Манака ў кастрычнiку наступнага года. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч запрасiў бiскупаў Еўропы правесці сустрэчу 2017 года ў Мінску. «На карысць Мiнска прамаўляюць добрыя экуменiчныя адносiны ў нашай краiне i яе адкрытасць на экуменiчны i мiжрэлiгiйны дыялог, дыялог памiж дзяржавай i веравызнаннямi, дынамiчнае адраджэнне Касцёла пасля доўгiх гадоў ганенняў, сведчанне веры многiх мучанiкаў i сведкаў веры, а таксама тое, што фацiмскiя аб’яўленнi датычаць Беларусi i ажыццяўляюцца ў ёй”, – патлумачыў сваю прапанову арцыбіскуп.
У гэты ж дзень удзельнiкi форуму наведалі Віфлеем, дзе пазнаёміліся з працай каталiцкiх пунктаў дабрачыннасцi, Грот Нараджэння Ісуса, а таксама касцёл святой Кацярыны, дзе адбылася Святая Iмша, узначаленая Лацiнскiм Патрыярхам Іерусаліма Фуадам Туалем. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч маліўся падчас Імшы ў iнтэнцыi нараджэння Ісуса на беларускай зямлi i ў беларускім народзе.
Пасля Iмшы адбылася сустрэча ўдзельнікаў асамблеі з пробашчамi i кансэкраванымi асобамi лацiнскага абраду, мелхiтамi i сiра-католiкамi. Увечары да сустрэчы далучыўся грэцкі праваслаўны Патрыярх, рэзідэнцыя якога знаходзіцца ў Іерусаліме.
Напярэдадні ўдзельнікі форума наведалі Магдалу, дзе жыла святая Марыя Магдалена. У санктуарыi “Duc in altum” адбылася Святая Iмша, якую ўзначаліў грэцкі бiскуп на пенсіі Фрагрыскос Папамвнолiс, Старшыня Канферэнцыi Каталіцкіх Бiскупаў Грэцыi.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)