У Купалаўскім музеі выстаўляецца партрэт ксяндза Глякоўскага

партрэтУ мінскім Купалаўскім музеі 17 верасня пачынаецца міжнародны выставачны праект – выстава твораў заслужанага дзеяча мастацтваў Літвы Пётры Сергіевіча (1900–1984). У экспазіцыі пад назвай «Сын роднага краю» прадстаўленыя працы з фондаў Мастацкага музея Літвы і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, у т.л. партрэт святара Станіслава Глякоўскага, які некаторы час служыў у Чырвоным касцёле.

Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы пасольства Літвы ў Беларусі, паведамляе catholic.by.

Выстава «Сын роднага краю» стане самай маштабнай персанальнай выстаўкай мастака ў Беларусі з 1978 года, калі беларуская сталіца прымала яшчэ прыжыццёвую выставу мастака, жыццё і творчасць якога шчыльна злучаныя з Беларуссю. Пётра Сергіевіч нарадзіўся на Браслаўшчыне, вучыўся ў Віленскім універсітэце, дзе адным з яго выкладчыкаў быў знакаміты Фердынанд Рушчыц. У 1920-1930-ых гадаў Сергіевіч прымаў удзел у роспісу касцёлаў Гродна, Смаргоні, Солаў, Поразава, Жодзішак, Шарашова. Вядомыя шмат партрэтаў беларускіх святароў яго працы.

Выставу можна наведаць да 15 кастрычніка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі