У Наваполацку ва ўсіх дзіцячых садках будуць знаёміць з праваслаўем

новополоцкУ Наваполацку з пачаткам навучальнага года пры праваслаўным храме абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» аднавілася праца метадычнага кабінета. Праваслаўны метадыст Таццяна Ясюк атрымала згоду на супрацоўніцтва адміністрацыяў ўсіх 35-і гарадскіх дзіцячых садкоў.

У мінулым навучальным годзе ў шэрагу дзіцячых садкоў ўжо адпрацоўваліся элементы знаёмства з праваслаўнымі традыцыямі ў форме казачных спектакляў, вырабу падзелак, падрыхтоўкі і ўдзелу ў садкоўскіх праваслаўных святах, паведамляе eparhia992.by.

У гэтым годзе па рэкамендацыі метадыста частка садкоў ўзяла за аснову праграмы праваслаўных мерапрыемстваў духоўна-маральны кірунак, частка – патрыятычны, падчас чаго будзе весціся гаворка пра гісторыю Полацкай зямлі.

У некаторых садках з гэтага года пачне працаваць гурток па вывучэнні асноваў праваслаўнай культуры ў старэйшых групах, для чаго метадыстам падрыхтаваныя адмысловыя планы і матэрыялы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі