БАТЭ прайграла нямецкаму “Баеру” на старце Лігі чэмпіёнаў

батэБарысаўскі БАТЭ 16 верасня прайграў у гасцях нямецкаму “Баеру” ў групавым раўндзе на старце Лігі чэмпіёнаў – 1:4. Матч праходзіў у Леверкузене на “Бай-Арэне”.

Галы забілі: 1:0 – Махмед (4), 1:1 – Мiлуновiч (13), 2:1 – Чалханаглу (47), 3:1 – Эрнандэс (59), 4:1 – Чалханаглу (76, з пенальці) ,

У іншым матчы ў групе Е футбалісты “Ромы” згулялі ўнічыю з іспанскай “Барселонай” – 1:1.

29 верасня БАТЭ дома на “Арэне-Барысаў” згуляе з “Ромай”, а “Баер” у гасцях – з “Барселонай”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі