ЕС мае намер зняць санкцыі з Лукашэнкі і чыноўнікаў

лукашенко 2Еўрасаюз плануе выключыць са спісу неўязных у ЕС прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Фармальнае рашэнне па гэтым пытанні прыме Рада міністраў замежных спраў краін ЕС у пачатку наступнага тыдня, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў Бруселі.

Па дадзеных агенцтва, санкцыі здымуць таксама прыкладна з 200 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС і чые фінансавыя актывы ў краінах Еўрасаюза замарожаны, а таксама з шэрагу беларускіх кампаній.

Разам з тым санкцыі працягнуць дзейнічаць у дачыненні да “Белтэхэкспарту”, захаваецца эмбарга на пастаўкі беларускіх узбраенняў. Акрамя таго, па-ранейшаму пад санкцыямі будуць знаходзіцца чатыры супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў, якіх падазраюць у дачыненні да знікнення апазіцыйных палітыкаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі