У Беларусі расце адсотак жанчын у ЛПП

лтпУ Беларусі жанчын, якіх накіроўваюць у лячэбна-працоўныя прафілакторыі, з кожным годам становіцца больш. Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка, перадае БЕЛТА.

На 1 верасня ў ЛПП знаходзілася 6788 чалавек, з іх 1341 жанчына.

Мікалай Мельчанка адзначыў, што жанчыны, якія трапілі ў ЛПП, больш хочуць вылечыцца ад алкагалізму і наркаманіі, чым мужчыны. За першае паўгоддзе спецлячэнне сіндрому залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў у ЛПП прайшлі каля 100% жанчын і 82% мужчын.

35% знаходзяцца ў ЛПП людзей ва ўзросце ад 31 года да 40 гадоў (2386 чалавек, з іх 575 жанчын).

Больш за ўсё ў ЛПП мінчан. Больш за 65% тых, што знаходзяцца ў ЛПП, раней былі судзімыя. Часцей за ўсё яны здзяйснялі злачынствы ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.

У сістэме МУС працуюць дзевяць лячэбна-працоўных прафілакторыяў, у тым ліку ЛПП для жанчын.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі