У Мінскай вобласці з-за падзення дрэва на гадзіну затрымалі сем цягнікоў

деревоУ Крупскім раёне Мінскай вобласці вечарам 16 верасня на чыгуначным перагоне Бобр-Слаўнае ўпала дрэва і з-за гэтага амаль на гадзіну затрымалі сем цягнікоў. Пра гэта паведамілі МНС Беларусі.

Як удакладнiлi ў МНС, на шляхах каля вёскі Красноўка старое дрэва, падаючы, пашкодзіла кантактную лінію электраперадачы. І ў выніку былі затрыманыя на 50 хвілін два грузавых саставы і пяць пасажырскіх электрацягнікоў.

Пацярпелых людзей няма.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі