У Салігорску пройдзе трэці этап «Крылаў Анёла»
У Салігорску 16 кастрычніка пройдзе трэці этап абласнога дабрачыннага фестываля-марафона «Крылы анёла». Фестываль будзе прымеркаваны да Тыдня маці і 220-годдзя праваслаўнага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Чыжэвічы.
Свята пройдзе ў Гарадскім Палацы культуры пры ўдзеле епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія. У межах фестывалю адбудзецца канцэртны тур аўтарскай праграмы Вячаслава Бабкова “У гэтым доме застанецца любоў – пра сям’ю, пра дом, за сям’ю!” з удзелам творчых калектываў Мінскай вобласці, а таксама ўзнагароджанне пераможцаў другога этапа фестывалю-марафону, які праходзіў з кастрычніка 2014 г па май 2015 года, паведамляе sobor.by.
Абласны дабрачынны марафон “Крылы анёла” – сумесны праект Упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, Цэнтра духоўнай асветы і сацыяльнага служэння “Усіх тужлівых Радасць” Беларускага Экзархата, Цэнтра сучаснай хрысціянскай культуры “Благавест”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)