Венгерская паліцыя ўжыла супраць мігрантаў вадамёты, дубінкі і слёзаточывы газ

границаПадчас сутыкненняў 16 верасня паміж венгерскай паліцыяй і мігрантамі, які спрабавалі прарвацца ў краіну на мяжы з Сербіяй, арыштаваныя 367 мігрантаў. Згодна з венгерскім заканадаўствам, ім пагражае да 5 гадоў турэмнага зняволення. Шматлікія мігранты ў выніку сутычкі апынуліся разлучанымі са сваімі сем’ямі.

Сутыкненні на мяжы блізу памежнага перахода «Харгош-Рске» пачаліся як следства нежадання паліцыі прапусціць уцекачоў на тэрыторыю краіны. Супраць мігрантаў ужылі слёзатачывы газ, вадамёты і дубінкі. Першапачаткова групе ўцекачоў удалося зламаць браму, пасля чаго паліцэйскія ўжылі вадамёт. У адказ 40-50 мігрантаў пачалі закідваць паліцэйскіх камянямі, палкамі і пластыкавымі бутэлькамі. Спачатку паліцыя ўжыла пярцовы спрэй, потым — слёзаточывы газ. Падчас сутыкненняў пацярпела мноства дзяцей, паведамляе ru.euronews.com.

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў звярнулася да ўрада Венгрыі з патрабаваннем забяспечыць уцекачам бесперашкодны доступ на тэрыторыю краіны.

Харвацкія ўлады абвясцілі аб гатоўнасці дапамагчы ўцекачам дабрацца да краінаў, у якіх яны плануюць знайсці прытулак, аднак непасрэдна на тэрыторыі краіны афіцыйны Заграб гатовы прыняць не больш за некалькі тысячаў чалавек. 16 верасня больш за тысячу ўцекачоў змаглі дабрацца да харвацкага горада Таварніка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі