Банк развіцця будзе каардынаваць крэдыты па новых інвестпраектах

банк развитияБанк развіцця Беларусі з 2016 года стане каардынатарам па крэдытаванні ўсіх дзяржпраграм і мерапрыемстваў па новых інвестпраектах. Пра гэта паведамілі ў банку.

Банк развіцця атрымлівае функцыі адзінага аператара беларускага ўрада па правядзенні конкурсу для гэтых мэтаў.

Парадак правядзення конкурсу і выбару інвестпраектаў для рэалізацыі па дзяржпраграмах Банк развіцця будзе вызначаць сам. Прадугледжваецца выконваць пры гэтым прынцыпы адкрытасці, празрыстасці і роўнага доступу да ўдзелу ў конкурсе суб’ектаў гаспадарання.

Банк 18 верасня ўжо абвясціў аб правядзенні конкурснага адбору інвестпраектаў па будаўніцтве малочна-таварных ферм і паведаміў пра ўмовы фінансавання. Крэдыт прадастаўляецца зыходзячы з тэрмінаў акупнасці праекта, але не больш чым на 15 гадоў па стаўцы ў рублях беларускіх 7,5% гадавых. Максімальная сума – 80% ад сумы інвестыцый у асноўны капітал па праекце інвест без ПДВ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі