Экс-палітвязень Парфянкоў паранены ва Украіне

парфенковГрамадзянін Беларусі, былы палітвязнень, баец батальёна «Арганізацыі украінскіх нацыяналістаў» АУН Васіль Парфянкоў 13 верасня паранены ва Украіне.

«Аб’яднанне патрыётаў» паведамляе на Фэйсбуку, што беларус атрымаў раненне ў Пясках, калі ўдзельнічаў у кантактным баі. Парфянкоў атрымаў некалькі раненняў у нагу. У цяперашні час ён знаходзіцца ў адэскай бальніцы.

У складзе батальёна АУН Васіль Парфянкоў змагаецца з канца 2014 года.

У 2011 годзе беларуса судзілі ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску, якія мелі месца 19 снежня 2010 года.

Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Асуджаны вярнуўся на волю на падставе ўказа кіраўніка Дзяржавы аб памілаванні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі