Пачаўся запіс на паездку на сустрэчу ў Тэзэ

тезеПачалася рэгістрацыя маладых людей, якія жадаюць далучыцца да Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якую штогод праводзіць экуменічная супольнасць Тэзэ ў Францыі. Сустрэча пройдзе з 28 снежня па 1 студзеня 2016 года ў Валенсіі ў Іспаніі.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на рэгістрацыйнай старонцы сайта taize.frl.

У мінулым годзе Еўрапейская сустрэча моладзі Тэзэ прайшла ў Празе пры ўдзеле 30 тысячаў чалавек.

Падчас каталіцкай Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая будзе праходзіць у Філадэльфіі ў ЗША з 22 па 27 верасня, беларускую дэлегацыю прадставяць біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка, які з’яўляецца старшынёй Рады па справах сям’і беларускага епіскапату, сакратар Рады па справах сям’і а. Пётр Фраштэнга OCD, а таксама сям’я Пан – сужэнкі Андрэй і Наталля.

Першым мерапрыемствам сустрэчы стане Міжнародны кангрэс сям’і, які будзе працягвацца да 25 верасня. 26 верасня адбудзецца фестываль сем’яў, падчас якога перад удзельнікамі выступіць італьянскі тэнар Андрэа Бачэллі. Да мерапрыемстваў Сустрэчы далучыцца Папа Рымскі Францішак, паведамляе catholic.by.

Сусветная Сустрэча сем’яў праводзіцца раз у тры гады.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі