Пуцін: выбары прэзідэнта ў Беларусі пройдуць на самым высокім узроўні

путинУ Беларусі прэзідэнцкія выбары пройдуць на самым высокім узроўні ў поўнай адпаведнасці з беларускімі і міжнароднымі стандартамі. Пра гэта заявіў 18 верасня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Пуцін ведае, што ў Беларусі ўжо працуюць маніторынгавыя групы БДІПЧ АБСЕ і СНД, у тым ліку прадстаўнікі РФ.

Прэзідэнт Расіі пажадаў беларускаму прэзідэнту поспехаў.

Ён адзначыў, што пастаўленыя мэты ўзаемадзеяння дзвюх краін у цэлым дасягаюцца, перадае БЕЛТА.

Паводле яго слоў, ёсць праблемы, звязаныя з эканамічнымі пытаннямі і ў свеце, і ў абедзвюх краінах, не заўсёды ўсё атрымліваецца, але бакі будуць ўпэўнена ісці наперад. Ён не сумняваецца, што ўсе  складанасці будуць пераадолены.

Беларусь з вялікай павагай ставіцца да ўзаемаадносін з рэгіёнамі Расіі, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што беларуска-расейскія адносіны ў былыя часы, пасля распаду Савецкага Саюза, былі выратаваны толькі рэгіёнамі Расіі.

У Беларусі таваразварот з некаторымі расійскімі рэгіёнамі Расіі вышэй, чым з іншымі краінамі. Каля паловы беларускага тавараабароту прыпадае на РФ, адсюль і каштоўнасць, і значнасць адносін дзвюх краін, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Саюзная дзяржава з’яўляецца лакаматывам стварэння ЕАЗС і у новым саюзе будуць шырока запатрабаваныя напрацоўкі Беларусі і Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

Кантакты паміж рэгіёнамі дзвюх краін пашыраюцца. Так, у гэтым годзе ў Беларусі прынялі ўжо 36 рэгіянальных дэлегацый з Расіі, а беларускія прадстаўнікі наведалі 21 расійскі рэгіён.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у выступе на II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што цеснае прамысловае супрацоўніцтва павысіць канкурэнтаздольнасць дзвюх краін, дапаможа прыцягнуць інвестыцыі і палепшыць дабрабыт народаў.

“Беларусь – наш стратэгічны партнёр і найбліжэйшы саюзнік”, – сказаў расійскі прэзідэнт. Ён адзначыў, што на дынаміку ўзаемнага гандлю паўплывала негатыўная знешнеэканамічная кан’юнктура, але паказчыкі знiзiлiся толькі ў доларавым эквіваленце, а таварныя патокі ў цэлым не зменшыліся.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі