У Йемене невядомыя абрабавалі і падпалілі касцёл
У Адэне – партовым горадзе на поўдні Йемена – з 17 на 18 верасня быў абрабаваны і падпалены невядомымі злачынцамі каталіцкі храм Святой Сям’і. На думку мясцовых хрысціянаў, да злачынства могуць быць датычныя адэпты «Аль-Кайды», якіх у горадзе шмат.
На працягу апошніх месяцаў храм падвяргаўся нападам двойчы – у пачатку траўня, калі падраздзяленні паўстанцаў-хусітаў выбілі з горада ўрадавыя войскі, а таксама праз некаторы час, калі ВПС Саудаўскай Аравіі бамбілі Адэн. На днях прэм’ер-міністр Йемена Халед Бахах вярнуўся ў Адэн, вызвалены ад хусітаў, паведамляе fides.org.
У ЗША адбыўся напад на царкву
У амерыканскім Сан-Францыска невядомы ўварваўся ў храм свяціцеля Ціхана Рускай праваслаўнай царквы замяжой і зладзіў там пагром, крышачы з дапамогай сякеры ўсё, што траплялася пад руку, а таксама выкрыкваючы нецэнзурныя абразы ў бок рускіх. Дыякану Дзімітрыю Якімовічу ўдалося схапіць налётчыка і і ўтрымліваць яго на падлозе да прыезду паліцэйскіх, якія звязалі дэбашыра і перадалі яго брыгадзе “Хуткай дапамогі”, паведамляе interfax.ru.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)