У Малайзіі і Эфіопіі вынесеныя прысуды за “абразы” мусульманаў
У эфіёпскім горадзе Кіта ў акрузе Сілты шасцёра хрысціянаў – чальцоў камітэта па кіраванні прыходам Святой Марыі – прысуджаныя да турэмнага зняволення па факце пададзенай імі ж скаргі на пераследы з боку мусульман. Паскардзіўшыся, хрысціяне самі атрымалі тэрміны ад 5 да 8 гадоў.
У жніўні чальцы камітэта даслалі ліст лідарам царквы, скардзячыся на дыскрымінацыю ў сферы працаўладкавання і пагрозы фізічнай расправы. Факт скаргі стаў здабыткам мас-медыя, пасля чаго ўлады акругі, населенай пераважна мусульманамі, абвінавацілі хрысціянаў у распальванні рэлігійнай нянавісці, сообщет christianophobie.fr.
Старшыня царкоўнага камітэта Емарыям Ворке асуджаны на 8 гадоў і 8 месяцаў пазбаўлення волі, астатнія чальцы камітэта – на 5 гадоў і 6 месяцаў турмы.
У Малайзіі да 16 месяцаў турэмнага зняволення за абразу ісламу асуджаны палітык Дэвід Орак, сябра Партыі дзяржаўных рэформаў. Вярхоўны суд акругі Ката Кінабалу вынес прысуд па факце скаргі жанчыны, якая ўбачыла на старонцы палітыка ў Фэйсбуку пост, які палічыла абразлівым. У выніку разгорнутай супраць палітыка кампаніі іскавыя заявы падалі яшчэ 45 мусульманаў, паведамляе thestar.com.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)