Астраном: Спачатку Месяц, затым – Марс

Перш чым пачынаць каланізацыю Марса, людзям неабходна арганізаваць жыццяздольную калонію на Месяцы і выкарыстоўваць назапашаны ў працэсе вопыт для наступнага кроку. Пра гэта заяўляе вядомы амерыканскі астраном-аматар Боб Трэмблі.

Ён адзначае, што Месяц валодае шэрагам пераваг у параўнанні з Марсам. Так, ён размешчаны нашмат бліжэй, а значыць перадача паведамленняў праходзіць хутчэй. Таксама меншы час займае палёт, што важна пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

Пабудова паспяховай калоніі на Месяцы бачыцца астраному неабходным этапам на шляху да Марса. Да таго ж, цалкам верагодна, што для пераадолення цяжкасцяў, якія ўзніклі перад месяцовымі каланістамі, будуць распрацаваны новыя тэхналогіі, якія пасля маглі б спатрэбіцца на Марсе.

Па матэрыялах The Catholic Astronomer.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
19.09.2015 У свеце| Тэгі: ,




Блогі