У вёсцы пад Вілейкай усталяваны помнік казакам, пахаваным ля храмавага алтара

казакиПраз 100 гадоў пасля гібелі ў баях Першай сусветнай вайны двух сібірскіх казакоў — Мікіты Спіглазава і Мікалая Бедрына, тады ж пахаваных ля алтара праваслаўнага сельскага храма ў вёсцы Ручыца пад Вілейкай, — 17 верасня воінам быў усталяваны помнік.

Памінальную літыю падчас цырымоніі адкрыцця помніка адслужыў настаяцель мінскага храма абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» пратаіерэй Ігар Карасцялёў. Таксама святар ўзнагародзіў пашукавікаў і гісторыкаў, якія даследуюць гісторыю прысутнасці казакоў у Беларусі, паведамляе sobor.by.

Удзел у цырымоніі ўзяў мастак Барыс Цітовіч, які ў 70-ых гадах выявіў у лесе вёсцы Заброддзе пад Вілейкай пахаванне часоў Першай сусветнай вайны і сваімі сіламі ператварыў яго ў мемарыяльны комплекс, узьвёўшы Барыса-Глебскай капліцу са званіцай. У апошнія гады да яго пошукаў далучыўся археолаг-гісторык Андрэй Каркотка, які падчас працы ў архівах усталяваў 286 імёнаў загінулых салдат Першай сусветнай вайны. Гэтыя імёны ўжо нанесеныя на пліты капліцы на могілках у Вілейцы, якую 26 верасня асвеціць епіскап Маладэчанскі і Стаўбцоўскі Павел.

Падчас жорсткіх баёў абодвы казакі патрапілі ў палон і былі па-зверску закатаваныя немцамі. Сведчанні аб слядах катаванняў з мэтай атрымання ад палонных ваенных звестак адлюстраваныя ў загадзе па 9-ым Сібірскім казачым палку ад 6 верасня 1915 года за № 237.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі