Епіскап Парфірый наведаў 150-гадовую сельскую царкву і першы Дзень горада ў Лідзе

порфирий33Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый 20 верасня ўзначаліў святочную Боскую літургію ў аграгарадку Морына пад Иўем з нагоды 150-годдзя Траецкага храма.

Уладыку Парфірыю саслужылі сакратар епархіі пратаіерэй Максім Цыгель і настаяцель храма іерэй Віктар Завала. Па заканчэнні Літургіі быў здзейснены хросны ход з чытаннем Евангелля, паведамляе lida-eparhia.by.

Напярэдадні епіскап Парфірый узяў удзел у першым у гісторыі Ліды Дні горада, урачыстае адкрыццё якога адбылося на плошчы каля Гарадскога Палаца культуры.

Таксама да Дня горада быў прымеркаваны фестываль піва «LIDBEER», паколькі 425 гадоў таму разам з магдэбургскім правам Ліда атрымала і права на піваварства.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі