У Мінску ў прыватным доме тры чалавекі атруціліся парамі растваральніка

мчсУ Мінску 20 верасня тры чалавекі атруціліся парамі растваральніка. Як паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС, гэта адбылося ў склепе прыватнага дома ў раёне Дражня, дзе 37-гадовы мужчына заняўся фарбавальнымi работамi.

Да прыезду ратавальнікаў, яго паспрабавалі дастаць са склепа яго маці з суседам, але ім таксама стала дрэнна.

Пацярпелых выцягнулі з склепа ратавальнікі.

Усіх траіх шпіталізавалі з атручваннем парамі невядомага арганічнага растваральніка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі