Забойства 3-месячнай дзяўчынкі ў Гомелі: пракурор патрабуе для бацькоў па 20 гадоў

правосудиеУ Гомельскага аблсуда 21 верасня адбыліся спрэчкі па абвінавачванні бацькоў з Гомеля па статьях КК аб забойстве (арт. 139) і пакіданні ў небяспецы (арт. 159 КК) малалетніх дзяцей.

Як паведамлялася, у студзені 2015 года ля пад’ездзе дома знайшлі нованароджанага хлопчыка, а пазней у замкнёнай кватэры – мумiфiцыраванае цела трохмесячнай дзяўчынкі, якое праляжала восем месяцаў.

Яе бацькі пакінулі дзяўчынку паміраць і сышлі бадзяцца. У жанчыны ўсяго было пяцёра дзяцей, старэйшыя 2002, 2006 і 2007 года нараджэння выхоўваецца бабуляй.

Дзяржабвінаваўца Юлія Канапелькiна на судзе заявіла, што бацькі наўмысна пакінулі дзяўчынку паміраць, яны разумелі, якія пакуты прычынялі дзіцяці.

На думку пракурора, змякчальных абставінаў для абвінавачаных няма, ёсць абцяжваючыя – абодва былі п’яныя ў момант здзяйснення злачынства. Дзяржабвінаваўца папрасіла суд асудзіць абодвух па двух артыкулах у сукупнасці на 20 гадоў пазбаўлення волі.

Абвінавачаных прызналі разумнымі, але ў мужчыны дыягнаставана арганічнае расстройства асобы і сіндром залежнасці ад алкаголю.

Бабуля на судзе сказала: “Што заслужылі, тое і атрымалі. Дзіця знішчылі – зачынілі дзверы, сышлі”, перадае naviny.by.

Абвінавачаная прызнала ў судзе, што пакінула дзяцей. “Мне не трэба было гэта рабіць”, – сказала яна і прасіла не судзіць яе строга, не даваць ёй такога вялікага пакарання.

30 верасня суд выслухае апошняе слова абвінавачанага бацькі і затым, магчыма, вынесе прысуд.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі