Хрысціянская партыя Пакістана збіраецца байкатаваць мясцовыя выбары

Старшыня Хрысціянскай дэмакратычнай партыі (ХДП) Пакістана Бэн-Гур Юсаф Гілхас выступіў з заявай, у якой заклікае байкатаваць сістэму выбараў у органы мясцовага самакіравання правінцыі Пенджаб.

Абраны ўрад не будзе дэмакратычным, калі да выбараў не будуць дапушчаныя прадстаўнікі рэлігійных меншасцяў, заявіў Бэн-Гур. Паводле яго слоў, выбары ў органы мясцовага самакіравання з’яўляюцца крыніцамі дэмакратыі, аднак у выпадку выбару кандыдатаў, прызначаных «зверху» на месцы для прадстаўнікоў рэлігійных меншасцяў, гэты прынцып не будзе выкананы, адзначыў Бэн-Гур.

Па словах кіраўніка партыі, цяперашнія выбары ў Пакістане праходзяць з парушэннем некалькіх артыкулаў пакістанскай канстытуцыі, якія забяспечваюць тайнае галасаванне і захаванне правоў рэлігійных меншасцяў, у тым ліку права быць прадстаўленымі ў органах мясцовага і федэральнага кіравання.

Нягледзячы на ​​гэта, сцвярджае старшыня ХДП, канстытуцыйныя правы немусульман парушаюцца баязлівымі кіраўнікамі, жадаючымі, каб мірныя меншасці, а сярод іх і хрысціяне, заставаліся іх рабамі. У Пакістане назіраецца тэндэнцыя ўшчамлення канстытуцыйных і выбарчых правоў хрысціян, дадаў ён.

Бэн-Гур заяўляе, што ХДП будзе байкатаваць выбары ў правінцыі Пенджаб, і патрабуе ва ўладаў выканання правоў рэлігійных меншасцяў, якія прадстаўляюцца канстытуцыяй краіны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі