Мітрапаліт Павел і епіскап Антоній узначалілі падземны хросны ход у Салігорску
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, 21 верасня наведаў Салігорск. Падставай для візіта стала 15-годдзя асвячэння Раство-Багародзічнага кафедральнага сабора і адкрыццё музея Слуцкай епархіі ў вёсцы Чыжэвічы.
У Раство-Багародзічным кафедральным саборы герарх узначаліў святочную Боскую літургію ў саслужэнні епіскапаў Слуцкага і Салігорскага Антонія і Лідскага і Смаргонскага Парфірыя, а таксама сакратара Мінскага епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэя Мікалая Коржыча, ключніка сабора пратаіерэя Мікалая Розава, сакратара Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэя Мікалая Лабынькі, які з’яўляецца настаяцелем Пакроўскага храма ў Чыжэвічах, дзе адкрыты музей, а таксама ўсіх благачынных Слуцкай епархіі і гасцей ў святарскім сане з Мінскай і Лідскай епархіяў, паведамляе sluck-eparchiya.by.
Па заканчэнні Літургіі мітрапаліт Павел ўзнагародзіў пратаіерэя Мікалая Розава ордэнам Свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага, I ступені з нагоды 30-годдзя яго служэння ў епархіі. Таксама быў уганараваны медалём Свяціцеля Кірыла, біскупа Тураўскага, адзін з мецэнатаў епархіі, – старшыня аграфірмы “Лучнікі” Барыс Клешчукевіч.
Далей герархі накіравалі ў вёску Чыжэвічы, дзе ў сценах Духоўна-асветніцкага цэнтра Пакроўскага прыхода адбылася цырымонія адкрыцця Царкоўна-гістарычнага музея Слуцкай епархіі. Экскурсію для першых наведвальнікаў правёў епіскап Антоній, які паказаў багатую калекцыю старадрукаваных кніг, богаслужбовага рыштунку, а таксама экспазіцыю, прысвечаную 50-годдзю архірэйскай хіратоніі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
У гэты ж дзень архіпастыры спусціліся пад зямлю ў адну з саляных шахтаў рудніка 1-га рудуправления ААТ “Беларуськалій”, дзе на глыбіні 420 метраў знаходзіцца падземнае аддзяленне Рэспубліканскай бальніцы спелеалячэння і асвяцілі яго. Герархі ўзначалілі падземны хросны ход, прайшоўшы на чале вернікаў з спевам трапара па лячэбных лабірынтах. На памяць пра ўнікальны хросны ход мітрапаліт Павел падарыў лекарам і пацыентам невялікія абразы Уваскрэсення Хрыстова, асвечаныя на Гробе Госпада.
Таксама герархі благаславілі стваральнікаў новага праваслаўнага моладзевага брацтва – брацтва святой праведнай Сафіі Слуцкай, створанае пры гарадскім храме Аляксандра Неўскага. Духоўнікам брацтва стаў настаяцель храма іерэй Сергій Рында, старшынёй – кіраўнік епархіяльнага аддзела па працы з моладдзю Павел Сяргееў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)