Праваслаўная Царква узнагародзіць валанцёраў з БРСМ

БРСМЦырымонія ўзнагароджання валанцёраў – чальцоў БРСМ, якія ўзялі ўдзел у акцыі “Аднаўленне святыняў Беларусі”, праходзіць 22 верасня ў храме-помніку Усіх Святых і ў памяць бязвінна забітых у Айчыне нашай.

Падчас распачатай напрыканцы вясны акцыі “Аднаўленне святыняў Беларусі” валанцёры з БРСМ дапамаглі з добраўпарадкаваннем тэрыторыі, нарыхтоўкай дроваў і рэстаўрацыяй абразоў амаль дзесяці праваслаўным храмам і манастырам, у т. л. мінскай царкве Аляксандра Неўскага і жаночаму Елісавецінскаму манастыру. Узнагароды атрымаюць 60 актывістаў валанцёрскага руху БРСМ “Добрае сэрца”, паведамляе belapan.com.

Падчас цырымоніі будзе падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж прыходам Усіх Святых, Беларускім культурным цэнтрам духоўнага Адраджэння і Мінскай гарадской арганізацыяй БРСМ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі