Расія нарошчвае сваю ваенную прысутнасць у Сірыі

сірыяРасія мае намер размясціць 2 тыс. вайскоўцаў на сваёй новай авіябазе паблізу сірыйскага горада Латакія, паведамляе брытанская газета The Financial Times. У склад кантынгенту будуць уваходзіць экіпажы знішчальнай авіяцыі, інжынеры і вайскоўцы для аховы аб’екта, сказаў суразмоўца газеты.

Паводле ацэнак крыніц выдання ў заходніх ваенных колах, такі кантынгент расійскіх ваенных сувымерны з лікам людзей, неабходных для функцыянавання такіх заходніх баз, як у Афганістане.

У той жа час, па паведамленні амерыканскай The New York Times, Расія за выходныя рэзка павялічыла колькасць баявых самалётаў на авіябазе паблізу Латакіі. Калі раней там было толькі чатыры знішчальнікі Су-27, то зараз да іх дадаліся па 12 Су-24 і Су-25. Гэта прадаставіць новую магчымасць наносіць удары па наземных мэтах ў Сірыі, лічыць выданне.

Напярэдадні расійскі «Коммерсантъ» паведаміў аб планах Масквы паставіць Дамаску 12 знішчальнікаў МіГ-29М/М2, а таксама партыю вучэбна-баявых самалётаў Як-130 на працягу двух наступных гадоў. Па дадзеных крыніц газеты, на расійскай базе матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМФ у сірыйскім Тартусе зараз знаходзяцца 1,7 тыс. ваенных спецыялістаў.

Выведка Свабоднай сірыйскай арміі сцвярджае таксама аб наяўнасці яшчэ адной расійскай ваеннай базы, размешчанай ля горада Сафіта, колькасць персаналу якой складае 250 чалавек, паведамляе Times.

У сваю чаргу крыніца Wall Street Journal заявіў, што Расія і Іран каардынуюць сваю актыўнасць у Сірыі, накіраваную на захаванне цяперашняга палітычнага рэжыму краіны. У прыватнасці, паведамляецца, што расійскія і іранскія дыпламаты і ваенныя стратэгі некалькі разоў сустракаліся ў Маскве для правядзення перамоў аб абароне рэжыму прэзідэнта Башара Асада, а таксама размяшчэнні ваенных РФ на тэрыторыі Сірыі. Каардынацыя агульных дзеянняў адбываецца пераважна ў правінцыі Латакія.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі