У Беларусі могуць зняць абмежаванні на інтэрнэт-гандаль алкаголем і цыгарэтамі

драгунУ Беларусі могуць адмяніць абмежаванні на інтэрнэт-гандаль алкаголем і цыгарэтамі, заявіў намеснік міністра гандлю Вячаслаў Драгун.

Нельга не прызнаць, што такія абмежаванні звужаюць магчымасці пакупнікоў, асабліва тых, для якіх дыстанцыйны заказ і дастаўка тавараў найбольш актуальныя, сказаў ён.

Залішнія забароны закранаюць інтарэсы не толькі пакупнікоў, але і гандлю і беларускіх вытворцаў, абмяжоўваючы збыт якаснай падакцызнай прадукцыі, адзначыў Вячаслаў Драгун, перадае БЕЛТА.

Пры выкананні пэўных умоў, забароны на інтэрнэт-гандаль алкаголем і цыгарэтамі ў Беларусі будуць паступова адмяняцца, сказаў намеснік міністра гандлю.

Айчынныя вытворцы, каб пашырыць збыт сваёй прадукцыі і павялічыць продаж, павінны прапаноўваць заканадаўцам і  органам, якія рэгулююць гэтыя пытаннi, сваё бачанне арганізацыі такога інтэрнэт-гандлю і быць ініцыятарамі карэкціроўкі заканадаўства, мяркуе Вячаслаў Драгун.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі