У Наваполацку на заводзе “Палімір” адбылася аварыя ў цэху

полимирУ Наваполацку раніцай 21 верасня быў аварыйны прыпынак вытворчага цэха на заводзе “Палімір” ААТ “Нафтан”. Як паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС, цэх №105 спынілі з-за праблем з кампрэсарам К-3Н. Людзі не пацярпелі.

Быў прыпынены выпуск поліэтылену маркі 153. Назапашванне этылену вядуць у прамысловых парках суседніх цэхаў. 22 верасня вытворчасць павінна быць адноўлена.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі